Сцяг Серада, 15 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 снежня 2024, 15:49

Пуцін прыняў распараджэнне падпісаць дагавор з Беларуссю аб гарантыях бяспекі ў СД

Уладзімір Пуцін. Фота kremlin.ru
Уладзімір Пуцін. Фота kremlin.ru
5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыняў прапанову МЗС РФ аб падпісанні дагавора паміж Расіяй і Беларуссю аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым гаворыцца ў распараджэнні расійскага лідара, апублікаваным на афіцыйным партале прававой інфармацыі РФ, паведамляе БЕЛТА.

"Прыняць прапанову МЗС Расіі, узгодненую з зацікаўленымі федэральнымі дзяржаўнымі органамі, аб падпісанні Дагавора паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Дазволіць МЗС Расіі ў ходзе перагавораў аб падпісанні названага Дагавора ўносіць у яго праект змяненні, якія не маюць прынцыповага характару", - гаворыцца ў распараджэнні прэзідэнта РФ.

У тэксце дакумента пазначана, што падпісанне дагавора мэтазгодна ажыццявіць на вышэйшым узроўні.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі