Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 кастрычніка 2022, 10:04

Пуцін прапанаваў змяніць сусветную фінансавую сістэму, якая доўга абслугоўвала "залаты мільярд"

13 кастрычніка, Астана /Кар. БЕЛТА/. Неабходна запусціць перагляд прынцыпаў работы сусветнай фінансавай сістэмы, якая на працягу дзесяцігоддзяў дазваляла так званаму залатому мільярду ў значнай ступені жыць за чужы кошт. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на саміце Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Расійскі лідар звярнуў увагу, што саміт праходзіць на фоне значных змяненняў у глабальнай палітыцы і эканоміцы: "Свет становіцца сапраўды шматпалярным. І вельмі прыкметную, калі не ключавую, ролю ў гэтым адыгрывае Азія, дзе ўмацоўваюцца новыя цэнтры сілы".

Ён лічыць, што краіны Азіі з'яўляюцца лакаматывам сусветнага эканамічнага росту. "Мы выступаем за развіццё і росквіт Азіі і стварэнне ў гэтых мэтах шырокай адкрытай прасторы ўзаемавыгаднага гандлёвага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, за пашырэнне і паглыбленне кааперацыйных сувязей у розных сферах эканомікі".

Расія, паводле слоў Уладзіміра Пуціна, разам з іншымі азіяцкімі дзяржавамі робіць усё для фарміравання сістэмы роўнай і непадзельнай бяспекі, заснаванай на ўніверсальна прызнаных прынцыпах міжнароднага права, Статута ААН.

НУМДА займаецца вырашэннем многіх вострых праблем, адзначыў Прэзідэнт Расіі. Сярод такіх праблем - узросшая валацільнасць сусветных цэн на энерганосьбіты, прадукты харчавання, угнаенні, сыравіну і іншыя значныя тавары, што вядзе да пагаршэння ўзроўню жыцця як у развітых краінах, так і ў тых, што сталі на шлях развіцця. Узнікае пагроза голаду і сацыяльных узрушэнняў.

Кіраўнік расійскай дзяржавы заклікаў да ліквідацыі ўсіх штучных, нелегітымных бар'ераў, якія перашкаджаюць аднаўленню нармальнага функцыянавання глабальных ланцужкоў паставак, каб вырашыць неадкладныя задачы ў галіне харчовай бяспекі.

"Як і многія нашы партнёры ў Азіі, мяркуем, што патрабуецца запусціць перагляд прынцыпаў работы сусветнай фінансавай сістэмы, якая на працягу дзесяцігоддзяў дазваляла самаабвешчанаму так званаму залатому мільярду, які замкнуў на сябе ўсе патокі капіталу і тэхналогій, у значнай ступені жыць за чужы кошт, - падкрэсліў Уладзімір Пуцін. - У якасці першачарговага кроку бачым больш актыўнае выкарыстанне нацыянальных валют ва ўзаемных разліках". На яго думку, такія меры несумненна садзейнічалі б умацаванню фінансавага суверэнітэту дзяржаў НУМДА, развіццю ўнутраных рынкаў капіталу, паглыбленню рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі.

У ліку вострых выклікаў для бяспекі рэгіёна Уладзімір Пуцін назваў Афганістан, дзе прадаўжаюцца крывавыя тэракты. Для нармалізацыі абстаноўкі ў гэтай краіне ён прапанаваў разам садзейнічаць эканамічнаму аднаўленню. "Але перш за ўсё мы настойліва заклікаем кампенсаваць нанесены афганцам за гады акупацыі ўрон і размарозіць незаконна заблакіраваныя афганскія сродкі", - сказаў кіраўнік расійскай дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі