ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 3 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 красавіка 2023, 17:47

Пуцін падпісаў закон аб пажыццёвым пазбаўленні волі за дзяржаўную здраду

Уладзімір Пуцін. Фота прэс-службы прэзідэнта РФ
Уладзімір Пуцін. Фота прэс-службы прэзідэнта РФ

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб пажыццёвым пазбаўленні волі за дзяржаўную здраду. Аб гэтым інфармуе ТАСС.

Закон таксама прадугледжвае ўзмацненне адказнасці за тэрарызм. Адпаведныя папраўкі ўносяцца ў Крымінальны кодэкс Расійскай Федэрацыі. У прыватнасці, па артыкуле "Дзяржаўная здрада" ўстанаўліваецца пажыццёвае пазбаўленне волі. Раней па гэтым артыкуле прадугледжвалася пазбаўленне волі тэрмінам да 20 гадоў. Па артыкуле "Тэрарыстычны акт" максімальны тэрмін павялічваецца з 15 да 20 гадоў пазбаўлення волі.

За ўчыненне акта міжнароднага тэрарызму прадугледжваецца пакаранне ад 12 гадоў да пажыццёвага пазбаўлення волі (раней - ад 10 гадоў). За ўдзел у тэрарыстычнай супольнасці будзе пагражаць ад 10 да 15 гадоў пазбаўлення волі (раней - ад 5 да 10 гадоў).

Уладзімір Пуцін таксама падпісаў закон, якім уводзіцца крымінальная адказнасць з максімальным пакараннем да 5 гадоў пазбаўлення волі за аказанне садзейнічання ў выкананні незаконных рашэнняў міжнародных арганізацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі