Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 лістапада 2022, 12:28

Пуцін назваў непрымальным блакіраванне паставак угнаенняў краінам, якія маюць у іх патрэбу

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Блакіраванне паставак угнаенняў краінам, якія маюць у іх патрэбу, з'яўляецца непрымальным. Аб гэтым заявіў кіраўнік Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін на сустрэчы са старшынёй камісіі Расійскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў па мінеральных угнаеннях Дзмітрыем Мазепіным, паведамляе ТАСС.

"Гэтыя пастаўкі - нават бязвыплатныя пастаўкі - блакіруюцца. Гэта цалкам непрымальна, але гэта адбываецца", - падкрэсліў расійскі лідар.

Прэзідэнт РФ таксама адзначыў, што з ім ужо звязваліся лідары некаторых краін Афрыкі наконт блакіравання Захадам паставак расійскіх угнаенняў. Паводле яго слоў, Расія гатова пашырыць экспарт угнаенняў на сусветныя рынкі і працаваць з усімі партнёрамі ў гэтай сферы без выключэнняў, у першую чаргу, каб аказаць падтрымку афрыканскім краінам, якія сталі на шлях развіцця.

Пры гэтым Пуцін падтрымаў прапанову Мазепіна наконт бясплатнай пастаўкі ўгнаенняў "Уралхіма" ў краіны Афрыкі пад эгідай ААН, а таксама ўдакладніў, што РФ прапрацуе з ААН пытанне аднаўлення работы аміякаправода Тальяці - Адэса, паколькі пастаўкі па ім будуць выгадныя ўсім бакам.

Мазепін у сваю чаргу заявіў, што Украіна вылучае палітычныя патрабаванні для запуску гэтага трубаправода. Аднак ён разлічвае, што пытанне з пастаўкамі аміяку будзе вырашана ў рамках збожжавага пагаднення.

Акрамя таго, Мазепін расказаў, што ў еўрапейскіх партах з-за санкцый замарожана больш як 400 тыс. т расійскіх угнаенняў. Так, толькі ва "Уралхіма" замарожанымі аказаліся 262 тыс. т. Паводле яго слоў, "Уралхім" мае намер звярнуцца да ААН з просьбай разблакіраваць у Еўропе ўсе 262 тыс. т угнаенняў для далейшай бязвыплатнай пастаўкі іх у краіны Афрыкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі