12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскі лідар Уладзімір Пуцін заявіў, што працэс дэдаларызацыі непазбежны. Аб гэтым паведамляе ТАСС.
На нарадзе па эканамічных пытаннях прэзідэнт Расіі адзначыў, што пры падрыхтоўцы бюджэту прыярытэтам для Расіі з'яўляецца захаванне макраэканамічнай стабільнасці, нягледзячы на спрэчкі аб так званай падушцы бяспекі ва ўмовах дэдаларызацыі.
"Як яе ствараць і што такое падушка бяспекі ў сучасных умовах, калі на нас ідзе вядомы і непазбежны працэс дэдаларызацыі", - адзначыў Уладзімір Пуцін.-0-