Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 сакавіка 2024, 16:06

Пуцін набраў 87,28 працэнта галасоў на выбарах прэзідэнта РФ па выніках апрацоўкі 100 працэнтаў пратаколаў

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уладзімір Пуцін па выніках апрацоўкі 100 працэнтаў пратаколаў набраў 87,28 працэнта галасоў на выбарах прэзідэнта Расіі. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на даныя ЦВК РФ.

Другое месца заняў кандыдат ад КПРФ Мікалай Харытонаў, які набраў 4,31 працэнта галасоў, за ім ідзе кандыдат ад партыі "Новыя людзі" Уладзіслаў Даванкоў з 3,85 працэнта. На чацвёртым месцы з 3,20 працэнта галасоў кандыдат ад ЛДПР Леанід Слуцкі.

Як адзначылі ў ЦВК, яўка на выбарах кіраўніка дзяржавы склала рэкордныя 77,44 працэнта. Афіцыйныя вынікі выбараў ЦВК падвядзе на спецыяльным пасяджэнні 21 сакавіка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі