Уладзімір Пуцін. Фота ТАСС
25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вылучаная Расіяй мірная ініцыятыва прадугледжвае рэальную магчымасць завяршэння канфлікту ва Украіне. Аб гэтым у прывітанні ўдзельнікам X Прымакоўскіх чытанняў заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, яго зварот зачытаў памочнік кіраўніка дзяржавы Юрый Ушакоў, паведамляе ТАСС.
Паводле слоў расійскага лідара, прапановы Масквы здольны спыніць канфлікт і перавесці яго вырашэнне ў дыпламатычнае рэчышча. Пуцін таксама падкрэсліў, што многія заходнія палітыкі нават не пажадалі ўнікнуць у сутнасць вылучанай РФ ініцыятывы.
У сваю чаргу Юрый Ушакоў, выступаючы на Прымакоўскіх чытаннях, заявіў, што расійскім бокам пакладзены на стол варыянт, "які ў выпадку гатоўнасці прыняць яго дазволіў бы літаральна адразу спыніць ваенныя дзеянні".
Навукова-экспертны форум "Прымакоўскія чытанні" - штогадовая міжнародная сустрэча экспертаў у сферы міжнародных адносін і сусветнай эканомікі. Форум набыў статус аўтарытэтнай пляцоўкі для абмеркавання сцэнарыяў развіцця міжнародных адносін, выклікаў у сферы міжнароднай бяспекі, а таксама новых мадэлей узаемадзеяння суб'ектаў сусветнай палітыкі. Юбілейныя X Прымакоўскія чытанні праходзяць у Маскве 25-26 чэрвеня.-0-