Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 лістапада 2017, 10:24

Пуцін: маштабныя баявыя дзеянні супраць тэрарыстычных груп у Сірыі завяршаюцца

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маштабныя баявыя дзеянні супраць тэрарыстычных груп завяршаюцца, дзякуючы намаганням Расіі, Ірана, Турцыі ўдалося прадухіліць распад Сірыі. Аб гэтым заявіў 22 лістапада прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на трохбаковай сустрэчы з лідарамі Турцыі і Ірана ў Сочы, паведамляюць інфармагенцтвы.

Уладзімір Пуцін адзначыў асаблівую ролю прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана і прэзідэнта Ірана Хасана Раўхані, без удзелу якіх палітычнае ўрэгуляванне ў Сірыі было б немагчыма.

"Маштабныя баявыя дзеянні супраць тэрарыстычных груп у Сірыі завяршаюцца. Дзякуючы намаганням Расіі, Ірана і Турцыі ўдалося прадухіліць распад Сірыі, не дапусціць захопу краіны міжнароднымі тэрарыстамі, пазбегнуць гуманітарнай катастрофы", - адзначыў Уладзімір Пуцін.

Прэзідэнт Расіі асабліва падкрэсліў, што тром краінам неабходна сумесна распрацаваць комплексную праграму адраджэння Сірыі пасля працяглай вайны ў гэтай краіне. "У першую чаргу, трэба аднавіць прамысловасць, сельскую гаспадарку, інфраструктуру, сістэму аховы здароўя і адукацыі, правесці размініраванне вызваленых тэрыторый, аказаць садзейнічанне ў вяртанні бежанцаў", - сказаў прэзідэнт РФ.

Уладзімір Пуцін дадаў, што праведзеная сустрэча ў Сочы таксама была накіравана на палітычнае ўрэгуляванне на аснове рэзалюцыі 2254 Савета Бяспекі ААН. Гэты дакумент прадугледжвае правядзенне шырокага міжсірыйскага дыялогу з удзелам усіх без выключэння этнічных, канфесійных і палітычных груп насельніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі