
Фота ТАСС
14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Нійнісцё правялі тэлефонную размову, у якой абмеркавалі намер Фінляндыі ўступіць у Паўночнаатлантычны альянс. Аб гэтым паведамляе ТАСС.
Уладзімір Пуцін у час размовы падкрэсліў, што бяспецы Фінляндыі нічога не пагражае. Зыходзячы з гэтага, адмова краіны ад палітыкі ваеннага нейтралітэту стала б памылковай. Прыняцце такога рашэння можа адмоўна паўплываць на адносіны Расіі і Фінляндыі.
Лідары таксама абмеркавалі сітуацыю вакол Украіны. Уладзімір Пуцін паведаміў Саўлі Нійнісцё, што расійска-ўкраінскія перагаворы фактычна прыпынены, таму што Кіеў не зацікаўлены ў канструктыўным дыялогу з Масквой.-0-