Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 красавіка 2022, 18:16

Пуцін і Эрдаган сазваніліся і абмеркавалі сітуацыю ва Украіне

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і Рэджэп Таіп Эрдаган правялі тэлефонную размову, адной з галоўных тэм якой стала сітуацыя ва Украіне, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу Крамля.

Пуцін падзяліўся з турэцкім калегам інфармацыяй аб расійска-ўкраінскіх перагаворах, расказаў аб прымаемых Расіяй мерах для забеспячэння бяспекі мірных украінскіх жыхароў, у тым ліку пра арганізацыю гуманітарных калідораў.

У ходзе размовы лідар Расіі адзначыў, што Марыупаль вызвалены і там больш не праходзяць баявыя дзеянні.

У паведамленні прэс-службы Крамля таксама гаворыцца, што ўкраінскім уладам варта ўзяць на сябе палітычную адказнасць і аддаць загад скласці зброю ўкраінскім ваеннаслужачым і баевікам нацыяналістычных батальёнаў, якія апынуліся заблакіраванымі на тэрыторыі завода "Азоўсталь". Падкрэсліваецца, што ваеннапалонным будзе гарантавана жыццё і меддапамога.

Акрамя таго, прэзідэнты абмеркавалі меры, якія прымаюцца для таго, каб гарантаваць бяспеку суднаходства ў Чорным моры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі