ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 чэрвеня 2023, 18:11

Пуцін і Эрдаган абмеркавалі па тэлефоне ўстараненне перашкод па збожжавай здзелцы

Фота з архіва
Фота з архіва

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган і прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін у ходзе тэлефоннай размовы абмеркавалі збожжавую здзелку і ўстараненне перашкод для яе рэалізацыі, паведамляе ТАСС, спасылаючыся на заяву канцылярыі кіраўніка Турцыі.

Згодна з заявай канцылярыі, Эрдаган у час размовы з расійскім калегам падкрэсліў, што бачыць карысць у прадаўжэнні кансультацый з ААН, якія датычацца ўстаранення перашкод для экспарту расійскага збожжа і ўгнаенняў у рамках збожжавай здзелкі.

Паводле слоў Эрдагана, дасягнутае сумеснымі намаганнямі збожжавае пагадненне мае ключавое значэнне для прадухілення глабальнага харчовага крызісу.

Турэцкі лідар таксама зноў звярнуў увагу на тое, што Турцыя будзе і далей прыкладаць намаганні для завяршэння канфлікту ва Украіне.

Раней намеснік кіраўніка МЗС Расіі Сяргей Вяршынін заявіў, што расійскі бок не бачыць перспектыў для прадаўжэння збожжавага пагаднення ў сувязі з тым, што Масква па-ранейшаму сутыкаецца з перашкодамі для экспарту ўласнай сельгаспрадукцыі і ўгнаенняў. Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава не раз заяўляла аб важнасці поўнафарматнага выканання ўмоў здзелкі ўсімі бакамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі