ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 26 верасня 2021
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 мая 2021, 18:01

Пуцін і Байдэн сустрэнуцца 16 чэрвеня ў Жэневе

Фота unikassa.ru
Фота unikassa.ru

25 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэзідэнты Расіі і ЗША сустрэнуцца 16 чэрвеня ў Жэневе. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце Крамля, паведамляе БЕЛТА.

"У адпаведнасці з дасягнутай дамоўленасцю прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правядзе 16 чэрвеня ў Жэневе перагаворы з прэзідэнтам ЗША Джозефам Байдэнам", - гаворыцца ў паведамленні.

"Плануецца абмеркаваць стан і перспектывы далейшага развіцця расійска-амерыканскіх адносін, праблематыку стратэгічнай стабільнасці, а таксама актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня, уключаючы ўзаемадзеянне ў барацьбе з пандэміяй каранавіруса і ўрэгуляванне рэгіянальных канфліктаў", - адзначаецца на сайце Крамля.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі