Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 красавіка 2021, 15:23

Пуцін і Байдэн абмеркавалі ў тэлефоннай размове інфармацыю аб замаху, што рыхтаваўся на Лукашэнку

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-сакратар Прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў, што кіраўнік дзяржавы Уладзімір Пуцін абмяркоўваў у тэлефоннай размове з Прэзідэнтам ЗША Джозефам Байдэнам інфармацыю аб замаху, што рыхтаваўся на Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку, паведамляе ТАСС.

"Так, (абмяркоўвалі)", - сказаў Дзмітрый Пяскоў журналістам, адказваючы на адпаведнае пытанне. Пры гэтым прадстаўнік Крамля пакінуў без каментарыяў пытанне аб магчымай прыналежнасці адміністрацыі Джозефа Байдэна да замаху, які рыхтаваўся, адзначыўшы, што "ўсю інфармацыю, якую можна выдаваць, выдаюць спецыяльныя службы паводле свайго меркавання".

Ён адзначыў, што ў адносінах да Прэзідэнта Беларусі з боку затрыманых абмяркоўваліся "абсалютна канкрэтныя і абсалютна дэструктыўныя планы". "Таму, зразумела, гэта сведчыць аб вялікай небяспецы", - дадаў Дзмітрый Пяскоў.

Аляксандр Лукашэнка ў суботу, 17 красавіка, выступіў з заявай, што Уладзімір Пуцін закрануў у размове з Джозефам Байдэнам пытанне падрыхтоўкі замаху на беларускага лідара спецслужбамі ЗША.

Раней Цэнтр грамадскіх сувязей (ЦГС) ФСБ паведаміў, што ФСБ Расіі затрымала двух чалавек, якія рыхтавалі ваенны пераварот у Беларусі і ўстараненне Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. У выніку сумеснай з КДБ Беларусі спецаперацыі ФСБ была спынена проціпраўная дзейнасць Юрыя Зянковіча, які мае двайное грамадзянства ЗША і Беларусі, і грамадзяніна Беларусі Аляксандра Фядуты. Паводле даных ЦГС ФСБ, затрыманыя планавалі ваенны пераварот у Беларусі па адпрацаваным сцэнарыі каляровых рэвалюцый з прыцягненнем мясцовых і ўкраінскіх нацыяналістаў, а таксама фізічнае ўстараненне Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі