Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 кастрычніка 2022, 16:17

Пуцін: газавы хаб у Турцыі можа стаць пляцоўкай паставак газу і вызначэння яго рыначнай цаны

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскі лідар Уладзімір Пуцін у ходзе сустрэчы ў Астане з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам узняў пытанне аб стварэнні ў Турцыі газавага хаба для паставак газу ў Еўропу. Аб гэтым паведамляюць РІА Навіны.

Паводле слоў Уладзіміра Пуціна, такі хаб мог бы стаць не толькі пляцоўкай паставак блакітнага паліва, але і вызначэння рыначнай цаны. Пры гэтым хаб дзейнічаў бы без усялякай палітычнай афарбоўкі, цэны ў такім выпадку можна было б рэгуляваць на нармальным, рыначным узроўні. Прэзідэнт РФ назваў кошт газу, які ўстанавіўся цяпер, завоблачным.

Кіраўнік РФ адзначыў пры гэтым, што пастаўкі газу ў Турцыю ідуць у поўным аб'ёме. Пуцін звярнуў увагу, што менавіта дзякуючы цвёрдай пазіцыі Эрдагана ўдалося ажыццявіць праект стварэння "Турэцкага патоку", у выніку чаго маршрут паставак расійскага газу ў Еўропу праз Турцыю цяпер самы надзейны.

Першы энергаблок АЭС "Акую" ў Турцыі, хутчэй за ўсё, удасца ўвесці ў эксплуатацыю ў тэрмін, да 100-годдзя Турэцкай Рэспублікі, адзначыў прэзідэнт РФ. Паводле яго слоў, работа ў гэтым рэчышчы ідзе ў адпаведнасці з планам. На сёння на гэтай пляцоўцы працуюць каля 20 тыс. чалавек. У маі 2023 года плануецца даставіць туды ядзернае паліва, што дасць магчымасць зафіксаваць чарговы этап сумеснай работы па гэтым напрамку.

Гаворачы аб іншых напрамках супрацоўніцтва, прэзідэнт Расіі адзначыў, што ажыццяўляюцца раней дасягнутыя дамоўленасці з Турцыяй.

Пуцін закрануў у час сустрэчы і харчовую тэму. Паводле яго слоў, толькі невялікая доля па збожжавай здзелцы даходзіць да бедных краін.

Рэджэп Таіп Эрдаган у сваю чаргу заявіў, што Турцыя і РФ правядуць работу над дастаўкай расійскай сельгаспрадукцыі і ўгнаенняў краінам, якія маюць патрэбу.

Таксама прэзідэнт Турцыі сказаў, што абмяркоўваў з расійскім калегам магчымасць будаўніцтва РФ другой АЭС на ўзбярэжжы Чорнага мора каля горада Сіноп.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі