Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 сакавіка 2023, 16:13

Пуцін: эканоміка РФ пачынае развівацца па новай мадэлі

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эканоміка Расійскай Федэрацыі пачынае развівацца па новай мадэлі і набывае зусім іншую якасць. Аб гэтым заявіў кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін, паведамляе ТАСС.

Пуцін сёння прыняў удзел у з'ездзе Расійскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў. Прэзідэнт РФ адзначыў, што цяпер асабліва запатрабавана актыўная пазіцыя саюза прамыслоўцаў і ў цэлым прадстаўнікоў бізнесу, бо цяпер мяняецца мадэль развіцця эканомікі краіны.

Пасля пачатку канфлікту ва Украіне для Расіі былі закрыты рынкі заходніх краін. Аднак РФ удалося пашырыць кантакты ў гандлёвай сферы з шэрагам іншых краін. "Нам удалося кампенсаваць фактычнае закрыццё заходніх рынкаў, пашырыць знешнегандлёвыя кантакты Расіі з дзяржавамі хуткарастучых рэгіёнаў свету", - сказаў Пуцін.

Ён таксама выказаў упэўненасць у тым, што Расійская Федэрацыя здольна пераадолець пагрозу негатыўнага ўздзеяння санкцый Захаду. Пры гэтым ён адзначыў, што сітуацыя з абмежавальнымі мерамі ў адносінах да Расіі можа быць апісана вядомай прыказкай аб тым, што не варта капаць яму іншаму, інакш сам у яе трапіш.

Так, еўрапейскія краіны ўсё яшчэ робяць спробы пераканаць сябе і сваіх партнёраў, што эканоміку РФ у хуткім часе чакае калапс. Аднак на выхадзе атрымліваецца, што ўзровень інфляцыі ў Еўропе вышэйшы, чым у РФ, заявіў расійскі лідар.

Пуцін таксама адзначыў, што прафіцыт гандлёвага балансу РФ у мінулым годзе дасягнуў $332 млрд, павялічыўшыся ў параўнанні з 2021 годам на 70 працэнтаў. Пазітыўныя тэндэнцыі захаваліся і ў бягучым годзе. Так, згодна з прагнозамі, у другім квартале значна вырасце расійскі ВУП.

Прэзідэнт Расіі таксама заявіў, што ў сучаснай гісторыі ні адна дзяржава не сутыкалася з такімі выклікамі, з якімі сутыкнулася РФ апошнім часам. Аднак, нягледзячы на гэта, з сярэдзіны мінулага года расійская эканоміка пачала дэманстраваць рост паказчыкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі