10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Існуючы механізм работы Еўразійскага эканамічнага саюза выгадны і карысны ўсім удзельнікам гэтага міжнароднага аб'яднання. Аб гэтым на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у вузкім складзе заявіў Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, паведамляе ТАСС.
Расійскі лідар пры гэтым падкрэсліў, што дзверы супольніцтва адкрыты для ўсіх. "Дзверы ЕАЭС заўсёды адкрыты. На мой погляд, гэта выгадна - эканамічныя выгады дае, больш рынкі адкрывае, стварае лепшыя ўмовы для кааперацыі. У рэшце рэшт гэта проста карысна", - адзначыў Прэзідэнт РФ.
Пуцін таксама запрасіў лідараў краін СНД на нефармальны саміт у Санкт-Пецярбургу ў канцы снежня бягучага года. "Мы ўжо нефармальна гаварылі аб гэтым: калі палічыце магчымым, то я быў бы вельмі рады вас бачыць у Расіі, як у нас па традыцыі склалася - у Пецярбургу, у канцы гэтага года, напярэдадні новага года на нефармальную нашу сустрэчу", - сказаў Прэзідэнт РФ.-0-