Сцяг Нядзеля, 1 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 кастрычніка 2024, 16:23

Пуцін: дзяржавы БРІКС зацвердзілі Казанскую дэкларацыю саміту

Уладзімір Пуцін. Фота БРІКС
Уладзімір Пуцін. Фота БРІКС
23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі дзяржаў - удзельніц БРІКС прынялі Казанскую дэкларацыю, яна фіксуе вынікі сустрэчы на вышэйшым узроўні і ўсяго расійскага старшынства ў аб'яднанні. Аб зацвярджэнні дакумента паведаміў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на правах гаспадара саміту БРІКС, інфармуе ТАСС.

"Ці ёсць нейкія пярэчанні, заўвагі да гэтай дэкларацыі? - удакладніў расійскі лідар у калег пасля пасяджэння ў пашыраным складзе. - Калі не, то прапаную лічыць дэкларацыю прынятай".

У дакуменце, як растлумачыў Пуцін, "змешчаны агульныя ацэнкі стану спраў у свеце, падсумаваны вынікі расійскага старшынства ў БРІКС, вызначаны арыенціры ўзаемадзеяння на доўгатэрміновую перспектыву".

Сам тэкст пакуль не апублікаваны. Раней прэзідэнт Расіі гаварыў, што ў дэкларацыі павінны быць адлюстраваны рашэнні наконт далейшага пашырэння БРІКС.

Анансаваліся і некаторыя міжнародныя тэмы. У тым ліку, як паведамлялі ў Крамлі, удалося ўзгадніць фармулёўку па ўкраінскім крызісе, якая "не выклікае ні ў каго пярэчанняў".

XVI саміт кіраўнікоў дзяржаў БРІКС праходзіць у Казані з 22 па 24 кастрычніка. Сустрэча на вышэйшым узроўні ў Казані - ключавая падзея старшынства Расіі ў БРІКС. Саміт прысвечаны тэматыцы ўмацавання шматбаковасці для справядлівага глабальнага развіцця і бяспекі. Сярод замежных лідараў, якія прыбылі ў Казань, у прыватнасці, старшыня КНР Сі Цзіньпін, прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі і прэзідэнт ПАР Сірыл Рамафоса.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі