Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Пуцін даручыў прапрацаваць сіметрычны адказ на выпрабаванне ЗША новай крылатай ракеты

У свеце 23.08.2019 | 14:38

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў прааналізаваць узровень пагрозы ў сувязі з выпрабаваннем ЗША новай мадыфікацыі крылатай ракеты і прыняць меры па падрыхтоўцы сіметрычнага адказу. Як паведамляе ТАСС, аб гэтым Уладзімір Пуцін заявіў на нарадзе з пастаяннымі членамі Савета бяспекі РФ, прысвечанай гэтай тэме.

Паводле слоў Уладзіміра Пуціна, Расія па-ранейшаму адкрыта да раўнапраўнага і канструктыўнага дыялогу з ЗША для аднаўлення даверу і ўмацавання міжнароднай бяспекі. "Разам з тым, маючы на ўвазе існуючыя абставіны, даручаю Міністэрству абароны, Міністэрству замежных спраў, іншым профільным ведамствам прааналізаваць узровень пагрозы, што ствараецца згаданымі дзеяннямі Злучаных Штатаў для нашай краіны, і прыняць вычарпальныя меры па падрыхтоўцы сіметрычнага адказу", - заявіў кіраўнік расійскай дзяржавы.

ЗША зрэжысіравалі кампанію з абвінавачаннямі РФ у парушэнні ДРСМД, спрабуючы прыкрыць ёю свае планы разбурыць дагавор, заявіў Уладзімір Пуцін. Ён падкрэсліў, што Масква не стане ўцягвацца ў затратную гонку ўзбраенняў, нягледзячы на дзеянні Вашынгтона.

Прэзідэнт Расіі таксама заявіў, што пасля выпрабаванняў ЗША новай ракеты стала відавочным, што гэта мерапрыемства і выхад з Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці былі звёнамі даўно запланаванага парадку падзей. "Звяртае на сябе ўвагу, што выпрабаванні ракеты з забароненымі па гэтым дагаворы характарыстыкамі адбыліся ўсяго толькі праз 16 дзён пасля завяршэння ініцыіраванай Вашынгтонам працэдуры дэнансацыі названага дагавора. І відавочна, што яно не было імправізацыяй, а стала чарговым звяном у ланцугу мерапрыемстваў, якія даўно планаваліся і раней ажыццяўляліся", - сказаў Уладзімір Пуцін.

ЗША 18 жніўня ўпершыню пасля выхаду з ДРСМД выпрабавалі крылатую ракету наземнага базіравання з забароненымі гэтым дакументам характарыстыкамі: далёкасць палёту склала больш за 500 км. Прадстаўнікі ЗША неаднаразова заяўлялі аб магчымасці ў канцы жніўня лётнага выпрабавання крылатай ракеты наземнага базіравання. У сярэдзіне сакавіка супрацоўнікі Пентагона растлумачылі, што размова ідзе аб выпрабаванні ракеты "Тамагаўк" на далёкасць каля 1 тыс. км. Акрамя таго, у лістападзе Міністэрства абароны ЗША плануе правесці выпрабаванне балістычнай ракеты наземнага базіравання прамежкавай далёкасці. Паводле сведчання Пентагона, выпрабоўвацца будзе зусім новая ракета, падобная да "Першынг-2". Амерыканскія ракеты "Першынг-2" былі знішчаны да 1991 года ў рамках выканання ДРСМД.

2 жніўня дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа заявіў, што Вашынгтон выходзіць з ДРСМД. МЗС РФ таксама пацвердзіла, што дзеянне ДРСМД спынена з 2 жніўня па ініцыятыве ЗША.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання пройдзе з 12 па 16 лістапада ўключна.