ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 21 студзеня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 студзеня 2021, 17:05

Пуцін даручыў перайсці да масавай вакцынацыі расіян ад каранавіруса

Фота з архіва
Фота з архіва

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў з наступнага тыдня перайсці да масавай вакцынацыі расіян ад каранавіруса, паведамляе ТАСС.

"Мы перайшлі ўжо да маштабнай вакцынацыі. На мінулым тыдні мне прэм'ер-міністр Міхаіл Уладзіміравіч Мішусцін дакладваў, што прамысловасць не толькі выканала ўсе абяцаныя нарматывы і аб'ёмы, але і перасягнула планавыя аб'ёмы выпуску вакцыны. Нам трэба пераходзіць ад маштабнай да масавай вакцынацыі", - сказаў кіраўнік РФ на нарадзе з членамі ўрада Расіі.

"Прашу вас ужо з наступнага тыдня пачаць масавую вакцынацыю ўсяго насельніцтва і выбудаваць адпаведны графік работы, як гэта ў нас адбываецца па іншых захворваннях, напрыклад, па грыпе", - дадаў Пуцін.

Таксама Уладзімір Пуцін адзначыў, што лічыць расійскую вакцыну ад каранавіруса лепшай у свеце. "Вакцына расійская - гэта зусім ужо відавочна, мы і раней так лічылі, а цяпер гэта практыка паказвае - яна, я думаю, наогул самая лепшая ў свеце", - сказаў Пуцін.

Паводле яго слоў, ніякія іншыя прэпараты такога ўзроўню аховы і такой ступені бяспекі не дэманструюць. "Гэта безумоўны поспех нашых спецыялістаў, нашых вучоных", - падкрэсліў прэзідэнт.

Пуцін даручыў высветліць, як расійская вакцына ад каранавіруса будзе працаваць ва ўмовах шматлікасці штамаў.

На нарадзе з членамі Кабміна расійскі лідар звярнуў увагу на тое, што ў некаторых краінах назіраецца ўсплёск захваральнасці на кавід, які, паводле яго слоў, незразумела з чым звязаны - ці то з новымі штамамі, ці то з тым, што ў святочныя дні не выконвалася неабходная ў такіх умовах дысцыпліна.

"Нам трэба дакладна зразумець. Я ведаю, што гэтыя штамы ў нас ёсць, спецыялісты, нашы вучоныя над гэтым працуюць, - заўважыў Пуцін. - Нам трэба зразумець, як расійская вакцына будзе дзейнічаць ва ўмовах шматлікасці штамаў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі