Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 лютага 2023, 17:30

Пуцін: адносіны Расіі і Кітая асабліва важныя на фоне развалу двухпалярнай сістэмы ў свеце

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На фоне распаду двухпалярнай сістэмы ў свеце ўзаемаадносіны Масквы і Пекіна асабліва важныя, паколькі яны садзейнічаюць стабілізацыі. Аб гэтым заявіў расійскі лідар Уладзімір Пуцін у час сустрэчы ў Крамлі з кіраўніком канцылярыі Камісіі па замежных справах ЦК Кампартыі Кітая, членам Палітбюро Ван І, паведамляе ТАСС.

Пуцін адзначыў складанасць міжнародных адносін на гэтым этапе. Сітуацыя не палепшылася пасля распаду двухпалярнай сістэмы, хутчэй наадварот. "У сувязі з гэтым супрацоўніцтва на міжнароднай арэне паміж Кітайскай Народнай Рэспублікай і Расійскай Федэрацыяй, як мы неаднаразова падкрэслівалі, мае вельмі важнае значэнне для стабілізацыі міжнароднай абстаноўкі", - заявіў Пуцін.

Расійскі лідар таксама адзначыў узаемадзеянне РФ і Кітая па шэрагу напрамкаў, у тым ліку ў міжнародных арганізацыях, такіх як ШАС, БРІКС і ААН.

Пуцін таксама пацвердзіў, што ў Маскве чакаюць візіт старшыні Кітая Сі Цзіньпіна. Паводле слоў расійскага лідара, гэта дазволіць актывізаваць узаемадзеянне краін.

У сваю чаргу Ван І заявіў, што адносіны Масквы і Пекіна не паддаюцца націску трэціх бакоў. "Нашы адносіны не накіраваны супраць трэціх бакоў і, вядома, не схільныя і не паддаюцца націску трэціх бакоў. Паколькі ў нас ёсць вельмі моцны фундамент і з боку эканомікі, і з боку палітыкі і культуры, у нас ёсць вельмі багаты вопыт", - заявіў Ван І.

Ён таксама адзначыў, што Расія і Кітай сумеснымі намаганнямі адстойваюць на сусветнай арэне шматпалярнасць і дэмакратызацыю міжнародных адносін. Паводле яго слоў, такая палітыка адпавядае інтарэсам большасці краін свету.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі