Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 лютага 2021, 20:00

Прышчэпленыя "Спадарожнікам V" могут стаць донарамі плазмы для лячэння пацыентаў з COVID-19

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узровень антыцел да каранавіруса ў прышчэпленых "Спадарожнікам V" дазваляе ім стаць донарамі плазмы для лячэння заражаных пацыентаў, паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву дырэктара распрацаваўшага вакцыну Цэнтра імя Гамалеі Аляксандра Гінцбурга ў інтэрв'ю тэлеканалу "Расія-24".

"Узровень пратэктыўных антыцел адпавядае таму, які дазваляе нам усім быць донарамі. Гэта значыць узровень антыцел вельмі высокі", - сказаў ён.

Паводле слоў Аляксандра Гінцбурга, эксперыментальна даказаная працягласць дзеяння вакцыны ад каранавіруса "Спадарожнік V" складае як мінімум дзевяць месяцаў. "Мы можам цяпер гарантаваць эксперыментальна, што працягласць дзеяння вакцыны "Спадарожнік V" складае каля дзевяці месяцаў, крыху больш", - сказаў ён.

Аляксандр Гінцбург таксама заявіў, што спецыялісты Цэнтра імя Гамалеі распрацавалі тэхналогію, якая дасць магчымасць хутка ствараць вакцыны адразу супраць некалькіх штамаў каранавіруса. "Мы цяпер распрацавалі ў нашым інстытуце тэхналогію, якая дазваляе вельмі хутка і эфектыўна ствараць вакцынны прэпарат, у склад якога будуць уваходзіць антыгены не ад аднаго варыянта каранавіруса, а ад двух, трох, чатырох і пяці розных антыгенных варыянтаў. І такая вакцына адначасова будзе ствараць імунітэт да той колькасці розных антыгенных варыянтаў каранавіруса, якія будуць нам пагражаць і будуць вакол нас цыркуляваць", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі