Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 чэрвеня 2021, 12:08

Прыродныя пажары бушуюць у Якуціі

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыродныя пажары бушуюць на тэрыторыі Якуціі, іх плошча за суткі павялічылася больш як на 95 тыс. га, паведамляецца на сайце Галоўнага ўпраўлення МНС Расіі па Якуціі.

"Паводле аператыўных даных Авіялесааховы, на тэрыторыі рэгіёна дзейнічаюць 314 прыродных пажараў, за суткі ліквідавана 46, на тушэнне прыцягваліся 2244 чалавекі і 150 адзінак тэхнікі", - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле даных ведамства, за суткі колькасць пажараў павялічылася на 46 ачагоў, плошча іх павялічылася больш як на 95 тыс. га за кошт выяўлення новых ачагоў пажараў, праходжання навальнічных франтоў, а таксама ў сувязі з захаваннем 4-5-га класаў пажарнай небяспекі на тэрыторыі 19 раёнаў. "Асноўныя намаганні Галоўнага ўпраўлення накіраваны на абарону населеных пунктаў. Аэрамабільныя групоўкі прадоўжаць сваю работу на тэрыторыі Горнага і Мегіна-Кангаласкага раёнаў", - пракаменціраваў Павел Гарын, начальнік Галоўнага ўпраўлення МНС Расіі па Рэспубліцы Саха.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі