Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 кастрычніка 2019, 10:27

Пры землетрасенні на Філіпінах пацярпелі больш за 30 чалавек

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Філіпінах два чалавекі загінулі ў выніку моцнага землетрасення, паведамляе мясцовы партал Rappler.

Паводле даных выдання, колькасць пацярпелых перавышае 30 чалавек. Самая вялікая колькасць зафіксавана ў горадзе Кідапаван. Падземныя штуршкі таксама прывялі да разбурэння інфраструктуры ў розных раёнах вострава Мінданаа.

Геалагічная служба ЗША (USGS) першапачаткова паведаміла пра землетрасенне магнітудай 6,8, але затым панізіла яго да велічыні 6,6. Эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся на паўднёвым захадзе ад горада Даваа, размешчанага на востраве Мінданаа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі