Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 снежня 2019, 12:50

Пры вывяржэнні вулкана ў Новай Зеландыі загінулі пяць чалавек

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пяць чалавек загінулі ў выніку вывяржэння вулкана на востраве Уайт-Айленд. Аб гэтым паведамляе тэлеканал Television New Zealand са спасылкай на паліцыю Новай Зеландыі.

Паводле даных паліцыі, на момант вывяржэння вулкана на востраве Уайт-Айленд і ў яго наваколі знаходзіліся амаль 50 чалавек. Больш за 20 пацярпелых былі дастаўлены ў бальніцу. Для аказання дапамогі да бліжэйшай бяспечнай зоны былі накіраваны верталёты аварыйных службаў і брыгады хуткай дапамогі. Аднак правядзенне пошукавых аперацый ускладнена тым, што востраў засыпаны значнай колькасцю попелу.

Як паведамлялася раней, вывяржэнне вулкана пачалося на новазеландскім востраве Уайт-Айлендзе, размешчаным у заліве Пленці. Гэта адзіны актыўны вулканічны востраў Новай Зеландыі, пры гэтым ён адкрыты для турыстычных паездак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі