Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 ліпеня 2019, 10:03

Пры вывяржэнні вулкана на Стромбалі ў Італіі загінуў турыст

4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На італьянскім востраве Стромбалі 3 ліпеня пачалося вывяржэнне вулкана, у выніку загінуў адзін турыст, два чалавекі атрымалі раненні. Аб гэтым паведамляе італьянская газета La Repubblica.

Як удакладняе Reuters, турыст з італьянскага горада Мілаца загінуў у час паходу паблізу вулкана: яго закідала камянямі, што падалі з-за вывяржэння. Яго сябар з Бразіліі, які таксама прымаў удзел у паходзе, не пацярпеў. Раненні з-за падаючых камянёў атрымалі яшчэ два турысты.

Пацярпелыя чакаюць прыбыцця ратавальнікаў у адносна бяспечным месцы ля падножжа вулкана, побач з вёскай Гіностра. Выратавальная аперацыя ўскладняецца моцным задымленнем і вулканічнымі выкідамі ў раёне вывяржэння.

Эвакуацыя ў бліжэйшых раёнах пакуль не аб'яўлялася.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі