Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 студзеня 2024, 16:00

Пры ўзрыве на заводзе ў Сербіі загінуў чалавек, яшчэ чацвёра паранены 

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як мінімум адзін чалавек загінуў, яшчэ чацвёра пацярпелі ў выніку ўзрыву на заводзе Trayal Coorporation, які вырабляе шыны, ахоўную амуніцыю, выбуховыя рэчывы і піратэхніку, у сербскім горадзе Крушавац, паведамляе агенцтва Associated Press.

У паліцыі заявілі, што пасля ўзрыву адбыўся пажар. Пакуль не зразумела, што паслужыла прычынай узрыву.

Пацярпелыя былі шпіталізаваны. Паводле даных сербскай газеты Kurir, трох параненых аперыруюць. Выданне таксама адзначае, што загінулым у выніку інцыдэнту аказаўся 18-гадовы рабочы.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі