Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 чэрвеня 2019, 09:33

Пры ўзрыве на складзе феерверкаў у Нью-Мексіка пацярпелі 12 чалавек

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як мінімум 12 пажарных пацярпелі пры ўзрыве ў амерыканскім штаце Нью-Мексіка. Інцыдэнт адбыўся пры ўпакоўцы феерверкаў, прызначаных для святкавання Дня незалежнасці ЗША 4 ліпеня, паведамляе CNN.

Моцны ўзрыў адбыўся 5 чэрвеня на складзе феерверкаў, які знаходзіцца на тэрыторыі Міжнароднага авіяцыйнага цэнтра ў горадзе Розуэле. Як паведаміў капітан мясцовай паліцыі Лэнс Бэйтман, у выніку ўзрыву і пажару два чалавекі былі дастаўлены ў бальніцу з сур'ёзнымі раненнямі. Дзесяці астатнім, якія атрымалі лёгкія траўмы, дапамога была аказана на месцы.

Пажар быў аператыўна патушаны. Паліцыя расследуе прычыны інцыдэнту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі