ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 19 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +4°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 студзеня 2020, 10:16

Пры пажары ў Томскай вобласці загінулі дзесяць грамадзян Узбекістана

Фота tomsk.ru
Фота tomsk.ru

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ахвярамі пажару ў драўляным доме ў пасёлку Прычулымскі Томскай вобласці Расіі сталі 10 грамадзян Узбекістана. Аб гэтым паведамілі ТАСС у МНС Узбекістана.

Як расказалі ў ведамстве, у бліжэйшы час пачнуцца кансультацыі па пытанні дастаўкі цел загінулых на радзіму. Раней паведамлялася, што пры пажары загінулі не менш як пяць грамадзян Узбекістана.

Паводле папярэдніх даных, прычынай узгарання стала няспраўнасць электраабсталявання. Аб гэтым паведамілі ў праваахоўных органах Томскай вобласці. "Папярэдняя прычына пажару - аварыйны рэжым работы электраабсталявання. Цяпер эксперты вывучаюць яго фрагменты", - сказала крыніца. Яна дадала, што людзі, якія пражывалі ў доме, карысталіся электрычнымі абагравальнікамі.

Інфармацыя пра пажар у аднапавярховым драўляным доме ў пасёлку Прычулымскі, паводле даных МНС Расіі, паступіла ў 00.10 па маскоўскім часе. Плошча пажару склала 208 кв.м. У экстранных службах паведамілі, што ў выніку пажару абваліўся дах. Колькасць загінулых склала 11 чалавек, двое пацярпелі, яшчэ адзін прапаў без вестак. Усяго ў доме пражывалі 14 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі