Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 красавіка 2018, 16:16

Пры крушэнні самалёта ў Алжыры загінулі 257 чалавек

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры крушэнні ваенна-транспартнага самалёта Іл-76ТД у Алжыры загінулі 257 чалавек. Як паведамляе ТАСС, такія ўдакладненыя даныя прывяло алжырскае дзяржаўнае тэлебачанне.

Раней Упраўленне грамадзянскай абароны Алжыра паведамляла, што ў авіякатастрофе загінуў 181 чалавек.

Міністэрства нацыянальнай абароны Алжыра афіцыйна пацвердзіла факт крушэння транспартнага самалёта. Створана камісія па расследаванні ўсіх акалічнасцей трагедыі.

Самалёт УС Алжыра рухаўся па маршруце Буфарык - Тындуф - Бешар. Аднак праз некалькі хвілін пасля ўзлёту з аэрадрома ваеннай базы ў Буфарыку ён упаў. Адразу пасля падзення самалёт загарэўся.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі