ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 25 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 студзеня 2022, 12:21

Пры караблекрушэнні ў Конга прапалі без вестак больш за 180 чалавек

Фота Associated Press
Фота Associated Press

21 студзеня, Кіншаса /БЕЛТА - СІНЬХУА/. Прыкладна 180 чалавек прапалі без вестак у выніку караблекрушэння на рацэ Конга на паўночным захадзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Аб гэтым паведамілі мясцовыя ўлады.

Адзначаецца, што інцыдэнт адбыўся позна вечарам у нядзелю. Судна, якое знаходзілася ў дрэнным стане, было перагружана. У ім знаходзіліся амаль 600 пасажыраў, паведаміла Radio Okapi са спасылкай на сведчанні некаторых людзей, якія выжылі.

"У корпусе судна засталіся целы. Мы бачылі тры целы", - сказаў адзін з тых, хто выжыў, дадаўшы, што дакладная колькасць загінулых невядомая, паколькі вельмі шмат прапаўшых без вестак.

Такія аварыі на суднах не з'яўляюцца рэдкасцю ў рэспубліцы. Прычынамі іх звычайна становяцца рух караблёў у начны час, перагрузкі, а таксама дрэнны стан суднаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі