Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 чэрвеня 2019, 11:04

Пры аварыйнай пасадцы самалёта ў Бураціі загінулі 2 чалавекі і 22 пацярпелі

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У выніку аварыйнай пасадкі самалёта Ан-24 у Бураціі загінулі 2 чалавекі і 22 пацярпелі. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на медыцынскія службы рэгіёна.

Пасажырскі самалёт Ан-24 зрабіў аварыйную пасадку ў аэрапорце Ніжнеангарска. У выніку загінулі два члены экіпажа: камандзір і бортмеханік. "На гэты момант 22 пацярпелыя, 15 з іх медыцынская дапамога аказана амбулаторна, яшчэ сем чалавек шпіталізаваны", - адзначыў субяседнік агенцтва.

Самалёт АН-24 авіякампаніі "Ангара" выконваў рэйс з Ніжнеангарска ва Улан-Удэ. Пасля ўзлёту перастаў працаваць адзін з рухавікоў, і экіпаж прыняў рашэнне вярнуцца ў аэрапорт. Паводле папярэдняй інфармацыі, пры пасадцы самалёт выехаў за межы ўзлётна-пасадачнай паласы на 100 м і ўрэзаўся ў будынак ачышчальных збудаванняў, адбылося ўзгаранне самалёта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі