Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 лютага 2017, 11:55

Продаж білетаў на "Еўрабачанне-2017" адкладзены

8 лютага, Кіеў /БЕЛТА - УКРІНФАРМ/. Антыманапольны камітэт па разглядзе скаргаў аб парушэнні заканадаўства ў сферы публічных закупак абавязаў Нацыянальную грамадскую тэлерадыёкампанію Украіны адмяніць працэдуру закупкі "Паслугі па продажы білетаў на песенны конкурс "Еўрабачанне-2017", паведамляе прэс-служба канала UA:Першы.

"Мы будзем выконваць рашэнне Антыманапольнага камітэта (АМКУ), гэта ўпаўнаважаны дзяржаўны орган, у нас няма іншых варыянтаў. Мы не можам сказаць, што згодны з гэтым рашэннем, таму шукаем варыянты выхаду з той сітуацыі, якая склалася, каб запусціць білеты ў продаж як мага раней. Мы праводзім кансультацыі па гэтым пытанні з Еўрапейскім вяшчальным саюзам (ЕВС) і не будзем прымаць ніякіх рашэнняў без узгаднення з імі", - заявіў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны Павел Грыцак.

У той жа час Павел Грыцак запэўніў, што білеты ў продажы з'явяцца ўжо ў гэтым месяцы.

Раней пераможцам тэндара на адбор афіцыйнага білетнага агента было аб'яўлена прыватнае прадпрыемства V-ticket (Concert.ua).

Міжнародны песенны конкурс "Еўрабачанне" адбудзецца вясной 2017 года ў Кіеве. Галоўнай арэнай конкурсу стане Міжнародны выставачны цэнтр. Паўфіналы "Еўрабачання-2017" пройдуць 9 і 11 мая, фінал - 13 мая. У цэлым продаж і браніраванне білетаў будзе ажыццяўляцца для дзевяці шоу - шэсць генеральных рэпетыцый, два паўфінальныя спаборніцтвы і фінал "Еўрабачання-2017".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі