Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 студзеня 2024, 16:07

Прэзідэнты Расіі і Егіпта далі старт заліўцы бетону на АЭС "Эд-Дабаа"

Скрыншот відэа ТАСС
Скрыншот відэа ТАСС
23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскі лідар Уладзімір Пуцін разам з егіпецкім калегам Абдэлем Фатахам аль-Сісі па відэасувязі далі старт працэдуры заліўкі бетону ў падмурак чацвёртага энергаблока егіпецкай АЭС "Эд-Дабаа". Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Станцыя ўзводзіцца на ўзбярэжжы Міжземнага мора пры падтрымцы расійскага дзяржаўнага холдынга "Расатам".

Заліўка бетону на чацвёртым блоку "Эд-Дабаа" азначае заканчэнне падрыхтоўчага перыяду і пераход да асноўнага этапу капітальнага будаўніцтва ўсіх блокаў атамнай электрастанцыі.

Восенню 2023 года прэзідэнт РФ звяртаў увагу, што АЭС "Эд-Дабаа" - гэта флагманскі праект на Афрыканскім кантыненце, пры гэтым Расія не абмяжоўваецца будаўніцтвам атамнай станцыі, а разам з егіпецкімі спецыялістамі з нуля стварае цэлую галіну.

АЭС "Эд-Дабаа" -першая атамная электрастанцыя ў Егіпце, яна будзе пабудавана ў горадзе Эд-Дабаа правінцыі Матрух. Плануецца, што да 2028 года на пляцоўцы будзе пабудавана чатыры энергаблокі станцыі з рэактарамі тыпу ВВЭР-1200 пакалення 3+.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі