Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Прэзідэнты Польшчы і ЗША падпісалі дэкларацыю аб паглыбленні ваеннага супрацоўніцтва

У свеце 24.09.2019 | 11:26
Скрыншот з відэа TVN24
Скрыншот з відэа TVN24

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць амерыканскіх салдат павялічыцца ў шасці гарнізонах у заходняй і цэнтральнай Польшчы. Адпаведную дэкларацыю падпісалі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 23 верасня ў час сустрэчы ў Нью-Ёрку, паведамляе польскі тэлеканал TVN24.

Удакладняецца, што ў Познані будуць размяшчацца перадавое камандаванне сухапутнай дывізіі ЗША і група матэрыяльна-тэхнічнай падтрымкі арміі ЗША. Палігон стане цэнтрам баявой падрыхтоўкі польскіх і амерыканскіх войскаў. Таксама плануецца размясціць штаб транспартнай авіябазы Узброеных Сіл ЗША, штаб авіяцыйнай баявой брыгады ЗША, батальён баявой матэрыяльна-тэхнічнай падтрымкі і аб'ект сіл спецыяльнага прызначэння, таксама яшчэ адзін аб'ект сіл спецыяльнага прызначэння. Аэрапорт пад Лоддзю будзе выкарыстоўвацца ў якасці базы для эскадрыллі амерыканскіх беспілотнікаў.

Акрамя таго, вядуцца перагаворы аб найбольш падыходзячым месцы ў Польшчы для размяшчэння бранятанкавай брыгады арміі ЗША.

У чэрвені гэтага года прэзідэнты ЗША і Польшчы падпісалі дэкларацыю, у якой адзначалася, што колькасць ваеннага персаналу ЗША ў Польшчы ў бліжэйшы час павялічыцца на тысячу - прыкладна да 5,5 тыс.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Змяненне меж Мінска У мэтах развіцця тэрыторыі, што прылягае да Нацыянальнага аэрапорта Мінск, змяняюцца межы Мінска і Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.