Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 чэрвеня 2020, 15:17

Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы пройдуць 28 чэрвеня

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнцкія выбары пройдуць у Польшчы 28 чэрвеня. Аб гэтым заявіла на брыфінгу спікер Сейма (ніжняй палаты парламента) Эльжбета Вітэк, паведамляецца ў Twitter Польскага радыё 24.

"Назначаю выбары прэзідэнта на нядзелю, 28 чэрвеня 2020 года", - сказала яна. Паводле слоў Эльжбеты Вітэк, Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы падтрымала гэты план правядзення выбараў.

Менавіта спікер сейма, у адпаведнасці з Канстытуцыяй Польшчы, назначае дату правядзення выбараў прэзідэнта. Пасля заявы Эльжбеты Вітэк і аб'яўлення даты выбараў у Польшчы пачалася выбарчая кампанія.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда 2 чэрвеня падпісаў новы закон аб выбарах кіраўніка дзяржавы, які дае магчымасць правесці галасаванне па змешаным прынцыпе - з арганізацыяй выбарчых участкаў і па пошце. Чарговыя прэзідэнцкія выбары павінны былі адбыцца ў Польшчы 10 мая, але з-за пандэміі і палітычных супярэчнасцей галасаванне было вырашана перанесці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі