Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 кастрычніка 2019, 12:07

Прэзідэнцкія выбары ў Аргенціне выйграе Альберта Фернандэс

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Альберта Фернандэс, прадстаўнік левацэнтрысцкай кааліцыі, выйгрые прэзідэнцкія выбары, якія адбыліся ў Аргенціне 27 кастрычніка, паведамляе BBC.

Па выніках апрацоўкі больш як 90 працэнтаў бюлетэняў Альберта Фернандэс набраў 47,79 працэнта галасоў. У яго галоўнага саперніка, дзеючага Прэзідэнта Аргенціны Маўрысіа Макры - 40,71 працэнта.

Для перамогі ў першым туры кандыдату на прэзідэнцкіх выбарах у Аргенціне патрэбна не менш за 45 працэнтаў галасоў. На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндавалі шэсць чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі