Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 студзеня 2020, 14:28

Прэзідэнтам Грэцыі ўпершыню стане жанчына

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламент Грэцыі выбраў сёння Кацярыну Сакеларопулу прэзідэнтам краіны. Аб гэтым паведамляе грэчаская газета Ekathimerini.

63-гадовая Кацярына Сакеларопулу атрымала падтрымку 261 дэпутата з 300. За яе прагаласавалі ў прыватнасці прадстаўнікі правячай партыі "Новая дэмакратыя", апазіцыйнай Кааліцыі радыкальных левых сіл СІРІЗА і левацэнтрысцкага альянсу "Рух перамен" (КІНАЛ). Кандыдатуру Кацярыны Сакеларопулу вылучыў прэм'ер-міністр Кірыякас Міцатакіс, да апошняга часу яна была старшынёй Дзяржаўнага савета - Вярхоўнага адміністрацыйнага суда Грэцыі.

Кацярына Сакеларопулу будзе займаць пасаду прэзідэнта Грэцыі на працягу 5 гадоў, пачынаючы з 13 сакавіка, калі скончыцца тэрмін паўнамоцтваў дзеючага кіраўніка дзяржавы Пракопіса Паўлопуласа.

Чакаецца, што спікер Палаты прадстаўнікоў Грэцыі Костас Тасулас сёння ў 13.00 па мясцовым часе афіцыйна аб'явіць вынікі галасавання.

Як паведамляе ТАСС, згодна з Канстытуцыяй 1975 года (з далейшымі папраўкамі), Грэцыя з'яўляецца парламенцкай рэспублікай. Кіраўнік дзяржавы - прэзідэнт, які выконвае ў асноўным цырыманіяльныя функцыі, асноўная ўлада належыць прэм'ер-міністру. Прэзідэнт прадстаўляе краіну на міжнароднай арэне, падпісвае дагаворы, назначае прэм'ер-міністра, прымае дыпламатычных прадстаўнікоў. Кіраўнік дзяржавы можа адправіць закон на дапрацоўку парламенту, аднак калі абсалютная большасць дэпутатаў прагаласуе за дакумент, прэзідэнт павінен яго падпісаць. Па ўзгадненні з парламентам прэзідэнт можа аб'явіць надзвычайнае становішча.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі