Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 студзеня 2020, 09:52

Прэзідэнт Украіны падпісаў указ, які дазваляе прызываць у армію з 18 гадоў

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу ў 2020 годзе, якім прадугледжана магчымасць прызыву ў армію з 18 гадоў, паведамляе УКРІНФАРМ.

Уладзімір Зяленскі таксама даручыў Кабінету міністраў вызначыць колькасць грамадзян Украіны, якія падлягаюць прызыву на тэрміновую ваенную службу, і аб'ёмы расходаў для правядзення чарговых прызываў у 2020 годзе.

Як растлумачыў міністр абароны Украіны Андрэй Загараднюк, прызыў на тэрміновую службу 18- і 19-гадовых юнакоў будзе праходзіць толькі па іх жаданні. Прымусовага прызыву юнакоў ва ўзросце да 20 гадоў не будзе.

Таксама ён дадаў, што Мінабароны атрымлівае "нямала зваротаў і пажаданняў па магчымасці праходзіць тэрміновую службу менавіта з 18 гадоў. Аргументацыя - рацыянальнае планаванне маладым чалавекам сваіх далейшых крокаў у навучанні, працаўладкаванні і асабістым жыцці".

Раней ва Украіне прызыву на тэрміновую ваенную службу падлягалі прыдатныя па стане здароўя да ваеннай службы грамадзяне мужчынскага полу, якім да дня адпраўлення ў воінскія часці споўнілася 20 гадоў, і старэйшыя асобы, якія не дасягнулі 27-гадовага ўзросту і не маюць права на вызваленне або адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую ваенную службу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі