Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 мая 2022, 15:42

Прэзідэнт Сербіі: Еўрасаюз страчвае папулярнасць

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны, якія жадаюць увайсці ў склад Еўрапейскага саюза, не адчуваюць павагі з боку Бруселя. У сувязі з гэтым сама ідэя далучэння да ЕС становіцца ўсё менш папулярнай. Аб гэтым заявіў сербскі лідар Аляксандр Вучыч у час эканамічнага форуму, які праходзіць гэтымі днямі ў швейцарскім Давосе, паведамляе ТАСС.

Паводле слоў Аляксандра Вучыча, зацікаўленасць у далучэнні да ЕС знізілася, у прыватнасці, у Сербіі і Паўночнай Македоніі. Прэзідэнт адзначыў, што трэба задумацца над прычынамі такой сітуацыі. На яго думку, краіны павінны адчуваць, што іх інтарэсы паважаюць у Бруселі, тады яны будуць хацець далучыцца да Еўрасаюза.

Сербскі лідар таксама заявіў, што яго краіна ўдзячна за эканамічную дапамогу з боку ЕС. Аднак нельга ўзамен пастаянна штосьці патрабаваць ад Бялграда, прызнанне гэта Косава або ўвядзенне санкцый ў адносінах да Масквы. "Спакойна, людзі, у нас свая дзяржава, свае інтарэсы", - сказаў Аляксандр Вучыч.

Ён таксама папракнуў Еўропу ў крывадушнасці, паколькі калісьці заходнія краіны аднялі ў Сербіі Косава, а цяпер змагаюцца за тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі