Сцяг Нядзеля, 18 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 красавіка 2025, 11:09

Прэзідэнт Латвіі зацвердзіў закон аб выхадзе з Атаўскай канвенцыі аб забароне проціпяхотных мін

Фота Unsplash
Фота Unsplash
24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Латвіі Эдгарс Рынкевічс падпісаў закон аб выхадзе краіны з Атаўскай канвенцыі аб забароне выкарыстання, захоўвання і вытворчасці проціпяхотных мін. Аб гэтым паведамляюць латвійскія СМІ.

"Улічваючы дынаміку развіцця сітуацыі з рэгіянальнай бяспекай, для Латвіі важна не абмяжоўваць гібкасць сваіх дзеянняў і мець магчымасць прымяняць розныя сістэмы ўзбраення", - падкрэсліваецца ў тлумачальнай запісцы.

Раней, 16 красавіка, рашэнне аб выхадзе з Атаўскай канвенцыі аб забароне проціпяхотных мін зацвердзіў латвійскі Сейм. За прыняцце закона прагаласавалі 66 дэпутатаў, супраць выказаліся 14, устрымаліся 2. Як адзначалі мясцовыя СМІ, законапраекту аб выхадзе Латвіі з гэтай канвенцыі быў прысвоены тэрміновы статус.

18 сакавіка 2025 года кіраўнікі Мінабароны Латвіі, Літвы, Польшчы і Эстоніі ў сумеснай заяве рэкамендавалі кіраўніцтву сваіх краін выйсці з Атаўскай канвенцыі. Гэты крок яны аргументавалі нібы ўсё большымі ваеннымі пагрозамі краінам - членам НАТА.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі