Сцяг Субота, 29 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 чэрвеня 2024, 18:39

Прэзідэнт Кеніі не зацвердзіў законапраект, які выклікаў пратэсты

Фота Fotolia
Фота Fotolia
26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Кеніі Уільям Рута 26 чэрвеня адмовіўся падпісаць фінансавы законапраект, які выклікаў агульнанацыянальныя пратэсты, і адправіў яго назад у парламент для ўнясення паправак. Аб гэтым паведамляе Reuters са спасылкай на газету Star і тэлеканал KTN News.

Адзначаецца, што прэзідэнт прапанаваў шэраг паправак, якія павінны будуць разгледзець члены парламента.

Раней, 25 чэрвеня, пратэстуючыя сабраліся ў Найробі вакол парламента, а затым уварваліся ў будынак. Адбылося гэта праз некалькі мінут пасля таго, як заканадаўцы прагаласавалі за павышэнне падаткаў у краіне, каб атрымаць дадатковыя $2,7 млрд.

Кенійскія пратэстуючыя паабяцалі сёння прадоўжыць свае дэманстрацыі супраць новага павышэння падаткаў.

Пратэсты супраць увядзення дадатковых падаткаў пачаліся ў Кеніі 18 чэрвеня і распаўсюдзіліся па ўсёй краіне. Іх удзельнікі заяўляюць, што новаўвядзенне нанясе ўрон эканоміцы і павысіць кошт жыцця для кенійцаў. Агенцтва AFP паведамляла, што колькасць загінулых у выніку пратэстаў у Найробі дасягнула 23.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі