Фота прэс-службы прэм'ер-міністра РК
5 лютага, Астана /БЕЛТА - КАЗІНФАРМ/. Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў прыняў адстаўку ўрада краіны.
Адпаведны ўказ "Аб Урадзе Рэспублікі Казахстан" кіраўнік дзяржавы падпісаў 5 лютага. У дакуменце ўказваецца, што часова выконваць абавязкі кіраўніка ўрада Казахстана будзе Раман Скляр, які раней займаў пасаду першага намесніка прэм’ер-міністра.
Таксама адзначаецца, што члены Кабміна краіны прадоўжаць выконваць свае абавязкі да зацвярджэння складу ўрада. Указ уступае ў сілу з дня падпісання.-0-