Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 красавіка 2021, 11:19

Прэзідэнт Грузіі заявіла аб заканчэнні палітычнага крызісу ў краіне

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі заявіла, што палітычны крызіс у краіне, які доўжыўся амаль паўгода, закончыўся, паведамляе грузінскае інфармагенцтва GHN.

"Дзякуй палітычным партыям, якія паставілі краіну вышэй за партыйныя інтарэсы і падпісалі пагадненне наконт будучыні Грузіі", - напісала прэзідэнт у сваім мікраблогу ў Twitter.

У панядзелак, 19 красавіка, у палацы прэзідэнта Грузіі адбылася цырымонія падпісання пагаднення аб выхадзе з крызісу. Дакумент падпісалі прадстаўнікі кіруючай партыі "Грузінская мара - Дэмакратычная Грузія" і апазіцыі. Да тэксту пагаднення на гэтым этапе не далучыліся партыі "Адзіны нацыянальны рух" і "Еўрапейская Грузія".

18 красавіка кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль прапанаваў палітычным партыям у Грузіі падпісаць пагадненне. Згодна з дакументам, калі ў кастрычніку на выбарах у мясцовыя органы ўлады кіруючая партыя "Грузінская мара" набярэ менш за 43 працэнты, то будуць назначаны датэрміновыя парламенцкія выбары ў 2022 годзе. Шарль Мішэль таксама прапанаваў аб'явіць амністыю для ўдзельнікаў беспарадкаў на мітынгу ў чэрвені 2019 года, у тым ліку для кіраўніка апазіцыйнай партыі "Адзіны нацыянальны рух" Нікі Меліі, які цяпер знаходзіцца ў турме.

Палітычны крызіс у Грузіі пачаўся восенню 2020 года, калі апазіцыя адмовілася прызнаваць вынікі парламенцкіх выбараў, абвінаваціўшы ўлады ў фальсіфікацыях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі