Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 снежня 2021, 10:00

Прэзідэнт Гамбіі Бэраў перамог на выбарах кіраўніка дзяржавы

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзеючы прэзідэнт Гамбіі Адама Бэраў атрымаў перамогу на праведзеных 4 снежня ў афрыканскай краіне выбарах кіраўніка дзяржавы, паведамляе ТАСС са спасылкай на агенцтва Reuters.

Паводле даных агенцтва, Бэраў атрымаў каля 53 працэнтаў галасоў выбаршчыкаў. Былы віцэ-прэзідэнт краіны і лідар апазіцыйнай Аб'яднанай дэмакратычнай партыі Усейну Дарба - галоўны канкурэнт дзеючага кіраўніка дзяржавы - набраў каля 28 працэнтаў.

У выбарах у якасці кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ўдзельнічалі шэсць палітыкаў, уключаючы Бэраў, які дабіваўся перавыбрання на другі тэрмін.

Прэзідэнцкія выбары ў Гамбіі вызначаюцца асаблівай сістэмай галасавання. Зарэгістраванаму ў спісе выбаршчыкаў грамадзяніну, які прыйшоў на ўчастак, выдаецца празрысты шкляны шарык. Ён кідае яго адну з урнаў, да кожнай з якіх прымацавана фатаграфія аднаго з кандыдатаў. Пасля завяршэння галасавання незалежная выбарчая камісія лічыць пададзеныя шарыкі і аб'яўляе пераможцу. Апошняму неабходна набраць простую большасць. Агульная колькасць выбаршчыкаў дасягае 962 тыс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі