Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 мая 2020, 13:52

Прэм'ер-міністры краін Балтыі дамовіліся аб адкрыцці граніц

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністры Літвы, Латвіі і Эстоніі правялі сустрэчу ў фармаце відэаканферэнцыі, на якой дамовіліся аб адкрыцці сваіх граніц з 15 мая. Аб гэтым напісаў у сваім Twitter-акаўнце прэм'ер-міністр Латвійскай Рэспублікі Крыш'яніс Карыньш.

"Улічваючы паспяховае стрымліванне COVID-19 у краінах Балтыі, мы з Юры Ратасам (прэм'ер-міністр Эстоніі. - Заўвага БЕЛТА) і Саўлюсам Сквернялісам (прэм'ер-міністр Літвы. - Заўвага БЕЛТА) дамовіліся аб адкрыцці ўнутраных балтыйскіх граніц з 15 мая і свабодным перамяшчэнні нашых грамадзян. Тыя, хто прыбывае з іншых краін, павінны прайсці 14-дзённую самаізаляцыю", - паведаміў Крыш'яніс Карыньш.

Раней міністр аховы здароўя Літвы Аўрэліюс Верыга заявіў, што адкрыццё граніц паміж краінамі Балтыі стала б магчымым, калі б удалося дамовіцца аб адзіных прынцыпах кантролю інфекцыі. "Калі мы будзем ажыццяўляць каранцін за знешнімі граніцамі, дамовімся аб адзіным прынцыпе, што рабіць з каранцінам тых, хто прыбывае з іншых краін, як мы іх будзем правяраць або адсочваць, то мы маглі б дамовіцца аб свабодным перамяшчэнні", - цытуе яго словы газета "Литовский курьер".

Як паведамлялася, з 4 мая ўрад Літвы дазволіў сваім грамадзянам без абмежаванняў выязджаць з краіны. Міністэрства зносін Латвіі працуе над тым, каб 13 мая аднавіць міжнародныя пасажырскія перавозкі ў абмежаваным аб'ёме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі