Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 сакавіка 2020, 17:55

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі заразіўся каранавірусам

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан заразіўся каранавірусам. Аб гэтым паведамляе ВВС.

Тэст на вірус COVID-19, які здаў Борыс Джонсан, даў станоўчы рэзультат. Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі адчувае лёгкія сімптомы захворвання. Ён будзе самаізаляваны на Даўнінг-стрыт, але пры гэтым прадоўжыць выконваць свае абавязкі.

Паводле апошніх даных Універсітэта Джона Хопкінса, у Вялікабрытаніі пацверджана 11,6 тыс. выпадкаў заражэння COVID-19, памерлі 578 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі