Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 студзеня 2020, 11:52

Прэм'ер-міністр Украіны падаў заяву аб адстаўцы

17 студзеня, Кіеў /БЕЛТА - УКРІНФАРМ/. Прэм'ер-міністр Украіны Аляксей Ганчарук падаў заяву аб адстаўцы. Аб гэтым ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

"Я прыйшоў на пасаду - выконваць праграму прэзідэнта. Ён з'яўляецца для мяне ўзорам адкрытасці і прыстойнасці. Аднак, каб устараніць якія-небудзь сумненні нашай павагі і даверу да прэзідэнта, я напісаў заяву аб адстаўцы і перадаў яе прэзідэнту з правам унясення ў парламент", - гаворыцца ў паведамленні.

Кіраўнік урада дадаў, што прэзідэнт Украіны - чалавек, якому ўкраінцы выказалі беспрэцэдэнтны давер, і ён мае поўнае права ацэньваць эфектыўнасць кожнага члена сваёй каманды.

Аляксей Ганчарук растлумачыў сваё рашэнне тым, што ў апошнія дні ўкраінцы сталі сведкамі падзей, якія разгортваюцца вакол злітых у сетку файлаў, зманціраваных з фрагментаў запісаў нарад ва ўрадзе. "Іх змест штучна стварае ўяўленне, быццам я і мая каманда не паважаем прэзідэнта. Многім групам уплыву, якія імкнуцца атрымаць доступ да фінансавых патокаў, выгадна, каб так выглядала, але гэта няпраўда", - адзначае прэм'ер.

У офісе прэзідэнта ў Twitter праінфармавалі, што атрымалі прадстаўленае прэм'ер-міністрам прашэнне аб адстаўцы. "Кіраўнік дзяржавы разгледзіць гэту заяву. Аб выніках разгляду офіс прэзідэнта Украіны паведаміць асобна", - сказана ў паведамленні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі