ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 мая 2023, 14:26

Прэм'ер Іспаніі вырашыў распусціць парламент і назначыць выбары на 23 ліпеня

Фота pexels
Фота pexels

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Іспаніі Пэдра Санчэс заявіў, што распускае парламент і назначае датэрміновыя выбары на 23 ліпеня, паведамляе ТАСС.

Старшыня ўрада пацвердзіў, што паведаміў каралю Філіпу VI "аб рашэнні склікаць пасяджэнне Савета міністраў, каб распусціць Генеральныя картэсы". Адзначаецца, што выбары запланаваны на 23 ліпеня. Санчэс аргументаваў сваё рашэнне вынікамі праведзеных 28 мая рэгіянальных і муніцыпальных выбараў.

Па выніках галасавання, у большасці з 12 аўтаномных супольнасцей, дзе адбылося волевыяўленне, перамога дасталася кансерватыўнай Народнай партыі - традыцыйнаму саперніку Іспанскай сацыялістычнай рабочай партыі, лідарам якой з'яўляецца Санчэс.

Усеагульныя выбары ў каралеўстве былі намечаны на канец 2023 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі