Іраклій Кабахідзэ. Фота з архіва Sputnik
28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Грузіі Іраклій Кабахідзэ заявіў аб пераканаўчых выніках выбараў у краіне, а таксама абверг абвінавачанні ў фальсіфікацыі вынікаў галасавання. Аб гэтым ён сказаў у інтэрв'ю карэспандэнту BBC Стыву Розенбергу.
Прэм'ер-міністр Грузіі адзначыў, што з 3111 выбарчых участкаў інцыдэнты адбыліся "толькі на некалькіх", а на ўсіх астатніх "абстаноўка была зусім мірнай". "Парушэнні адбываюцца ўсюды, у кожнай краіне", - заявіў Кабахідзэ.
"Вядома, мы павінны разгледзець гэтыя парушэнні, - сказаў прэм'ер-міністр. - Але агульны змест выбараў адпавядаў прававым прынцыпам і прынцыпу дэмакратычных выбараў".
У інтэрв'ю BBC Кабахідзэ абвінаваціў апазіцыю ў хлусні, заявіўшы, што яна таксама заяўляла аб фальсіфікацыі вынікаў галасавання ў 2016, 2020 і 2021 гадах.
Афіцыйныя папярэднія вынікі выбарчай камісіі Грузіі далі кіруючай партыі "Грузінская мара" абсалютную большасць - 54 працэнты. Цяпер апазіцыя будзе займаць 61 месца са 150 у парламенце, а кіруючая партыя "Грузінская мара" будзе мець 89 месцаў - большасць, але недастатковую для таго, каб правесці жаданыя ёю канстытуцыйныя змяненні. Чатыры апазіцыйныя групы адмовіліся прызнаць вынікі выбараў.
Празаходні прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі, акружаная лідарамі апазіцыі, заявіла аб "фальсіфікацыі" галасавання і заклікала прыхільнікаў апазіцыі сабрацца 28 кастрычніка каля будынка парламента.
Адразу пасля заканчэння галасавання некалькі грузінскіх СМІ публікавалі вынікі экзітполаў, праведзеных па іх заказе. Згодна з апытаннямі тэлеканала Imedi, партыя "Грузінская мара" атрымлівала 56,1 рацэнта. Два апазіцыйныя каналы - Mtavari і Formula - давалі "Грузінскай мары" 40-42 працэнты.
Парламенцкія выбары ў Грузіі адбыліся 26 кастрычніка. Упершыню была выкарыстана электронная сістэма падліку галасоў. Прэм'ер-міністр заявіў, што гэта зрабіла выбары немагчымымі для фальсіфікацый.-0-