Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 студзеня 2022, 09:04

Праваахоўнікі затрымалі ў Алматы амаль 2 тыс. удзельнікаў незаконных акцый

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праваахоўнікі затрымалі ў Алматы амаль 2 тыс. чалавек за ўдзел у незаконных акцыях, марадзёрства і іншыя злачынствы. Аб гэтым паведаміў інфармцэнтр камендатуры Алматы, перадае ТАСС.

"Усяго затрыманы 1925 удзельнікаў незаконных акцый, марадзёрства і іншых злачынстваў. Канфіскавана 38 адзінак агнястрэльнай зброі і 1486 боепрыпасаў", - гаворыцца ў паведамленні.

У камендатуры таксама паведамілі, што былі "зачышчаны" жылыя масівы ў двух раёнах горада - Бастандыкскім і Турксібскім. Таксама за мінулыя суткі ў кол-цэнтр камендатуры ад грамадзян паступіла 215 сігналаў, якія патрабавалі аператыўнага рэагавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі